Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Адно акно

АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ СЛУЖБЕ " АДНО АКНО"

Асноўнай мэтай службы "адно акно" Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. №740 «О перечне административных процедур, прием заявлений и выдача решений по которым осуществляется через службу «одно окно».

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ (ФУНКЦЫІ) СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"

  • забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
  • стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • выдача адміністрацыйных рашэнняў;
  • выдача унікальнага ідэнтыфікатара.

СЛУЖБА "АДНО АКНО" ажыццяўляе прыём заяў зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур згодна: пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан»; адзінаму пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 «Об административных процедурах, осуществляемых в отношении субъектов хозяйствования".

Месцазнаходжанне і тэлефоны службы                 "Адно акно»:

г. Кобрын, вул. Суворава, 25
1 паверх, каб. 105;


8 (01642) 3 18 87;
6 66 13;  142

Рэжым работы:

Панядзелак, серада, чацвер, пятніца с 8.00 до 17.00
(без перапынку на абед)


Аўторак с 8.00 до 20.00
(без перапынку на абед)


Субота с 8.00 до 12.00

Службовыя асобы службы " Адно акно»:

                            Зазанюк Багдан Віктаравіч                                                  намеснік начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

8 (01642) 6 66 13

                                Брыштэн Ганна Аляксандраўна -                                   спецыяліст службы "адно акно",

8 (01642) 3 18 87

                                    Мендэль Людміла Іванаўна –                                       спецыяліст службы "адно акно",
8 (01642) 3 18 87

                                     Шыбун Вікторыя Барысаўна –                                            старшы спецыяліст службы "адно акно",

8 (01642) 3 18 87

Раздзелы сайта