Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Этнаграфічны куток “Беларуская хата”

У нашым дзіцячым садку ёсць этнаграфічны куток “Беларуская хата”. Два пакоі аддадзены пад экспанаты  быту сялян пачатку і сярэдзіны мінулага стагоддзя. І мы зробім маленькую экскурсію па залах-пакоях.

Першы – самы вялікі. Тут печка, ложак, вялікі стол з лавамі вакол яго, куфэрак. Усюды ручнікі, самаробныя посцілкі на падлозе. Усё як у сапраўднай сялянскай хаце ў далёкім мінулым. Шмат хатніх рэчаў, посуду.

У другім пакоі стаіць ручны ткацкі станок і , заўважым, у рабочым стане. Тут жа вісяць ўзоры адзення, у якім хадзілі сяляне.

 

Шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў праводзіцца ў гэтай хаце: экскурсіі, зімовыя калядкі, беларускія вячоркі, заняткі, забавы. Прысутнічаюць на іх не толькі выхаванцы, але і іх бацькі.

Раздзелы сайта