Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гучы, родная мова!

Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, шанаваць гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках.

Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляць — і дарослым, і выхаванцам. У нашым  дзiцячым садку   кожны чацвер праводзiцца дзень беларускага маўлення. У гэты дзень усе размаўляюць па-беларуску.

Паважаныя бацькі! Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па-беларуску.

У вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах, па напрамках работы:

  • заняткi па развіццю беларускага маўлення;
  • развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;
  • самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.

Вучэбная праграма рэкамендуе таксама пералік лепшых класічных мастацкіх і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі дзяцей розных узроставых груп (пачынаючы з 1-й малодшай):

  • беларускімі народнымі песенькамі і пацешкамі;
  • беларускімі народнымі казкамі;
  • творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў;
  • беларускімі народнымі гульнямі.

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага нам усім неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

Паважаныя бацькі! Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, церпялівымі і ўважлівымі да ўсяго. І адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

Роля бацькоў у развіцці беларускага маўлення

разгарнуць » / « згарнуць

Рэкамендацыі для бацькоў

разгарнуць » / « згарнуць

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта